Галоўны дыпламат Ірана ляціць да Пуціна
Міністр замежных справаў краіны анансаваў візіт у Маскву.
Міністр замежных справаў Ірана Абас Арагчы анансаваў візіт у Маскву на фоне навінаў пра напад ЗША на ядзерныя аб'екты краіны.
Пра гэта галоўны дыпламат Тэгерана заявіў на прэс-канферэнцыі ў нядзелю, 22 чэрвеня, піша The New York Times.
Паводле словаў Арагчы, ён неўзабаве выправіцца ў Расею. Заўтра, 23 чэрвеня, кіраўнік МЗС Ірана сустрэнецца з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным.
«Расея з'яўляецца сябрам Ірана, і мы маем стратэгічнае партнёрства, і мы заўсёды кансультуемся адзін з адным і каардынуем нашы пазіцыі», – сказаў ён.
У ноч на 22 чэрвеня Злучаныя Штаты Амерыкі атакавалі ядзерныя аб'екты Ірана, уключаючы Форда, Натанз і Ісфахан. На асноўны аб'ект, Форда, быў скінуты поўны боезапас бомбаў.