Беларусь чакае страйк таксістаў?
- 7.03.2022, 9:51
Кіроўцы засталіся без заробку.
Таксісты, якія прымаюць запыты на пасажырскія перавозкі праз платформу "Яндэкс Go", скардзяцца, што іхняя фірмы не разлічваюцца з імі праз тое, што "Яндэкс" не пераводзіць грошы на рахункі беларускіх партнёраў.
Кіроўцы спрабавалі вазіць людзей за гатоўку, але гэтую магчымасць «Яндэкс» вымкнуў. У выніку цярпяць усе: пасажыры, якія хочуць ехаць у таксі ды разлічыцца «жывымі» грашыма, кіроўцы, якія засталіся без заробку і фірмы-вознікі, якія павінны выплачваць заробак людзям, лізінгавыя выплаты, рабіць іншыя адлічэнні, піша канал «Выбары бачыш?».
У прэсавай службе Яндэкс Go паведамілі:
- Складанасці з разлікамі з беларускімі партнёрамі ўзніклі выключна дзеля абмежаванняў дзейнасці банкаў. Мы ўжо знайшлі іншыя варыянты правядзення выплат, яны патрабуюць часу на падрыхтоўку, але грошы будуць выплачаныя ў поўнай суме ў найбліжэйшыя дні. У кампаніі дастаткова сродкаў на рахунках, мы выдаткоўваем і будзем выдаткоўваць іх на падтрымку таксапаркаў, кіроўцаў ды іншых партнёраў.