BE RU EN

МЗС Літвы просіць Міжнародны крымінальны суд расследаваць дачыненне Беларусі да ваенных злачынстваў ва Украіне

  • 7.06.2023, 10:28

Хаўрусніка Лукашэнку прыцягнуць да адказнасці.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс у лісце пракурору Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) Карыму Ахмад Хану ўказаў на неабходнасць ацаніць ролю Беларусі ў дапамозе Расеіі для дасягнення справядлівасці і прыцягнення да адказнасці за ваенныя злачынствы супраць Украіны, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

«Пастанова МУС выдаць ордэр на арышт прэзідэнта Расеі Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за злачынствы ў незаконнай дэпартацыі дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны з'яўляецца доўгачаканым крокам у працэсе прыцягнення да адказнасці вінаватых і арганізатараў гэтых злачынстваў. Бесчалавечныя маштабы гэтых злачынстваў патрабуюць прыцягнуць да адказнасці іншых асоб, якія садзейнічаюць і падбухторваюць да ваенных злачынстваў Расеі», — гаворыцца ў лісце.

Кіраўнік літоўскай дыпламатыі таксама перадаў пракурору МУС падрабязную інфармацыю аб датычнасці беларускай палітычнай "эліты" і дзяржпрадпрыемстваў да перамяшчэння дзяцей з Украіны на тэрыторыю Беларусі.

У лютым 2022 года Літва звярнулася ў МУС, падкрэсліўшы суўдзел беларускага рэжыму ў вайне Расеі супраць Украіны.

Апошнія навіны