BE RU EN

Па аэрадроме пад Курскам нанесены ўдар: Z-паблікі паведамляюць пра страты

  • 25.09.2023, 8:02

Аэрадром атакавалі дроны.

Па вайсковым аэрадроме Халіна пад Курскам у нядзелю, 24 верасня, магчыма, быў нанесены ўдар.

Пра гэта паведамляюць Z-паблікі. Telegram-канал «Украіна 365» падае скрыншот паведамлення, размешчанага ў адным з расейскіх паблікаў, з якога вынікае, што войска РФ панесла страты ў выніку нападу на аэрадром.

Тым часам Мінабароны РФ сцвярджае, што расейскія СПА ў нядзелю ўвечары нібыта «збілі ўкраінскі беспілотнік самалётнага тыпу над Курскай вобласцю».

У Генштабе УСУ цяпер не рабілі ніякіх заяў аб знішчэнні вайсковых мэт на тэрыторыі Курскай вобласці.

Апошнія навіны