Пад Менскам прадаюць дом у амерыканскім стылі
- 25.09.2023, 11:46
Можна засяляцца адразу ж пасля набыцця.
Гэты двухпавярховы катэдж знаходзіцца ў найбліжэйшым прыгарадзе Менска - аграгарадку Ратамка. Сваім вонкавым выглядам і інтэр'ерам ён нагадвае дамы ў сучасным амерыканскім стылі, піша realt.by. Велізарны плюс - катэдж цалкам гатовы для пражывання: можна засяляцца адразу ж пасля набыцця. Як жа выглядае дом і колькі за яго просяць?
Стыльны катэдж быў пабудаваны ў 2023 годзе паводле аўтарскага праекту. Яго агульная плошча - 195 квадратаў, з іх жылая - 116 м².
Сам дом пабудаваны з цэглы і газасілікатных блокаў. На даху зроблена гідраізаляцыя. Для падвышанай бяспекі на пляцы ўсталяваныя двухсекцыйныя вароты на электрапрывадзе.
Вокны тут вялікія вітражныя, устаноўлены эко-шклопакеты. У кухні-гасцёўні шкленне да падлогі. Адтуль адразу можна патрапіць у зону барбекю.
У доме два ўзроўні. На першым знаходзяцца кухня-гасцёўня са стыльным камінам, абкладзеным пліткай, адзін жылы пакой, кацельня-топачная, саўна і адзін санвузел.
На другім размяшчаюцца тры спальні, два санвузлы і гардэробная. Для аздаблення ўсіх памяшканняў былі скарыстаныя сучасныя дарагія імпартныя матэрыялы.
У доме ёсць усе неабходныя інжынерныя камунікацыі: ацяпляецца ён з дапамогай газу, каналізацыя - мясцовая, водазабеспячэнне са свідравіны.
Прыдамавы пляц роўны і займае 8,2 соткі. На ім засланы газон і размешчаны дэкаратыўныя насаджэнні. Таксама на ўчастку ўстаноўлена альтанка, ёсць ліўневы дрэнаж, а побач знаходзіцца лес і вадаём.
Дабрацца з Менска да яго можна прыкладна за 20 хвілін на ўласным аўтамабілі, альбо на электрычцы ці іншым грамадскім транспарце.
Просяць за катэдж - 315 тысяч даляраў. Уладальнікі паказваюць, што магчымы торг.