BE RU EN

Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Віцебску

  • 25.09.2023, 12:46

Дыктатар назваў і новых генеральных дырэктараў некалькіх дзяржпрадпрыемстваў.

Лукашэнка правёў 25 верасня "кадравы дзень". Новых кіраўнікоў атрымалі Віцебск, шэраг раёнаў, а таксама некалькі прадпрыемстваў, павдеамляе прэс-служба дыктатара.

Новым памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці стаў Юры Горлаў.

Акрамя таго, Лукашэнка ўзгадніў прызначэнні:

- Генадзя Сабыніча - старшынём Віцебскага гарвыканкама, чальцом Віцебскага аблвыканкама;

- Сяргея Семянычова - старшынём Мёрскага райвыканкама;

- Алега Макарэвіча - старшынём Сенненскага райвыканкама;

- Уладзіміра Бялова - старшынём Івацэвіцкага райвыканкама;

- Віктара Рафаловіча - старшынём Ганцавіцкага райвыканкама;

- Дзмітрыя Шынкарэнку – старшынём Кармянскага райвыканкама;

- Дзмітрыя Чыгіра - старшынём Дрыбінскага райвыканкама;

- Алега Корсака - генеральным дырэктарам ААТ «Кіроўная кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»;

- Рамана Трубіцкага - генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Лідсельмаш”;

- Віктара Галанава - намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

- Уладзіміра Навумовіча - намеснікам міністра эканомікі;

- Аляксея Героева - намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама (пытанні будаўніцтва і ЖКГ);

- Ігара Кузняцова - кіраўніком спраў Віцебскага аблвыканкама.

Апошнія навіны