Беларус прыляцеў у Чарнагорыю, дзе яго затрымалі
- 25.09.2023, 14:38
Яго збіраюцца экстрадаваць.
У аэрапорце сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы 23 верасня затрымалі 53-гадовага беларуса, якога шукаў Інтэрпол, піша «Зеркало» са спасылкай на мясцовае выданне CDM.me.
Мужчыну спынілі супрацоўнікі памежнай службы па прылёце ў Чарнагорыю. Высветлілася, што Нацыянальнае бюро Інтэрпола ў Менску абвясціла яго ў міжнародны вышук паводле падазрэння ў махлярстве ў асабліва значнай суме.
На пастанову суда Падгорыцы мужчыну затрымалі для наступнай экстрадыцыі ў Беларусь.