BE RU EN

«Дастаткова закрыць транзіт тавараў - і гэтай хунце капец»

  • 25.09.2023, 21:29

Беларусы заклікаюць Еўропу да рашучых дзеянняў.

Чытачка сайта Charter97.org распавяла, з якімі цяжкасцямі цяпер у Беларусі сутыкаюцца ахвочыя атрымаць шэнгенскую візу:

- Мой муж - кіроўца фургона. Так склалася жыццё, што знайсці працу з годным заробкам, каб пракарміць чацвёра дзяцей у нашым раёне, — гэта задача з зорачкай. Таму і выбралі такую нялёгкую працу і жыццё. Штогод праз гэта сутыкаемся з адной і той жа праблемай - атрыманне візы. Раней візу давалі дастаткова хутка: зайшоў на сайт, запісаўся, запоўніў анкету, падрыхтаваў дакументы — і віза ў цябе ў кішэні.

Сёлета ж віза далася майму мужу вельмі цяжка. На гэта спатрэбілася 2 месяцы і мой месячны заробак у садку. Першая перашкода, якая ўзнікла на шляху, гэта немагчымасць запісацца ў пасольства. Звярнуліся ў турыстычную фірму на пачатку жніўня, заплацілі 350 рублёў проста за тое, каб яны нам дапамаглі запісацца на падачу. І пачалі чакаць. Але нас адразу папярэдзілі, што месцы з’явяцца толькі ў верасні. З надыходам восені нам патэлефанавалі і сказалі, што падаваць дакументы мы зможам у сярэдзіне верасня, а віза будзе напрыканцы месяца.

Візу нашу чытачку адправілі рабіць ажно ў Гомель:

- Сапраўднае выпрабаванне даехаць з Менскай вобласці ў Гомель. Стоячы ў чарзе, мы пачулі з дзясятак гісторый аб візавых пакутах. Людзі ў чарзе былі і з Магілёва, і з Віцебску. Адно парадавала, што дакументы паабяцалі выслаць поштай. Чакаем.

З гэтай усёй візавай гісторыяй у мяне ўзнікае толькі адно пытанне: а санкцыі дзейнічаюць супраць каго? Вось я на сваёй сям'і іх адчуваю. Ці адчувае лукашэнкаўскае кодла? Не думаю, у Еўропе іх ужо які дзясятак гадоў не прымаюць. Дык можа пара нарэшце спыніць транзіт і ўвесці рэальныя санкцыі, каб адчуў не просты беларус, а рэжымная шайка? Мне здаецца, што дастаткова закрыць транзіт тавараў — і гэтай хунце капец.

Апошнія навіны