BE RU EN

Пракуратура знайшла «экстрэмізм» у сельскіх бібліятэках Меншчыны

  • 25.09.2023, 17:15

Канфіскаваць пастанавілі нават «Баладу пра буксір» Бродскага.

Пракуратура Менскай вобласці запатрабавала ад бібліятэк прыбраць «экстрэмісцкую» літаратуру. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Пракуратура знайшла ў электронных каталогах цэнтральных і сельскіх бібліятэк дзевяць кніг, якія былі ўключаныя ў пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Кіраўнікам дзявяці бібліятэк вынесеныя прадпісанні з патрабаваннямі выключыць «экстрэмісцкія» кнігі з каталогаў.

Указана, што гэтыя дзевяць кніг былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» Цэнтральным судом горада Менска. Сярод іх - «Беларусь на ростанях» Анатоля Тараса, «Балада пра маленькі буксiр» Іосіфа Бродскага ў перакладзе на беларускую, «Айчына: Маляўнiчая гiсторыя» Уладзіміра Арлова, «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча і іншыя.

Апошнія навіны