BE RU EN

Украінскія ваяры ўпершыню абсталявалі ўстаноўку для запуску ракет Hydra 70 з наземнай платформы

  • 25.09.2023, 19:20

Відэа.

Інжынеры ўкраінскага войска здолелі змясціць устаноўку для запуску некіравальных авіяцыйных ракет Hydra 70 на пікап. Ваяры сіл абароны ўпершыню паказалі, як атакуюць акупантаў з гэтай устаноўкі.

На відэа праца ўкраінскага пікапа з усталяваным блокам LAU-131 для амерыканскіх некіравальных авіяцыйных ракет Hydra-70, паведамляе Цензор.НЕТ.

Цікава, што гэтыя ракеты калібру 70 мм прызначаны для знішчэння цэляў на зямлі, але запускалі іх, як правіла, з гелікаптэраў. Прымаючы да ўвагі лёгкасць, украінскія інжынеры прыдумалі, як бяспечна выкарыстоўваць гэтыя боепрыпасы з наземнай платформы. Прычым зрабіць гэта бяспечна для асабовага складу.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны