BE RU EN

У вёсцы пад Слонімам на таргі выставілі трохпакаёвую кватэру коштам смартфона

  • 25.09.2023, 19:51

Кватэра размешчаная ў доме 1978 пабудовы.

Кватэру ў блакаваным жылым доме па вуліцы Маладзёжнай у аграгарадку Вострава Міжэвіцкага сельсавета Слонімскага раёна выставілі на паўторныя таргі з паніжэннем цаны на 80%. Пачатковы кошт кватэры складае 1 878,78 рублёў., паведамляе «Газета Слонімская».

Кватэра размешчаная ў доме 1978 пабудовы.

У выстаўленай на аўкцыён кватэры тры пакоі. Агульная плошча - 65,9 кв. м, жылая - 42, 9 кв. м. Ацяпленне - цэнтральнае, кацёл цвёрдапаліўны, электразабеспячэнне і вадаправод - цэнтральныя, каналізацыя - аўтаномная. Ёсць і склеп плошчай 13 кв. м.

Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне - 27 верасня.

Арганізатар аўкцыёну - камітэт дзяржаўнай маёмасці Гарадзенскага аблвыканкама (камітэт «Гроднааблмаёмасць»).

Апошнія навіны