BE RU EN

Байдэн запэўніў Пашыняна, што ЗША прадоўжаць падтрымліваць Арменію.

  • 25.09.2023, 20:49

Прэзідэнт ЗША напісаў ліст армянскаму прэм'ер-міністру.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн напісаў ліст армянскаму прэм'ер-міністру Ніколу Пашыняну, у якім запэўніў у далейшай падтрымцы ягонай краіны.

Ліст ад Байдэна Пашыняну перадала кіраўніца Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці (USAID) Саманта Паўэр, паведамляе Armenpress.

«Я папрасіў Саманту Паўэр, ключавую ўдзельніцу майго кабінета, асабіста перадаць Вам катэгарычную падтрымку Злучаных Штатаў і маёй адміністрацыі імкненню Арменіі да дасягнення годнага і трывалага рэгіянальнага міру, які будзе абараняць Ваш суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і дэмакратыю», – гаворыцца прэзідэнта.

Байдэн падкрэсліў, што ЗША будуць прадаўжаць падтрымліваць Арменію ва ўмацаванні дэмакратыі ўнутры краіны і ў імкненні да стабільнасці ў рэгіёне.

Апошнія навіны