BE RU EN

У Беларусі забаранілі прадаваць расейскае марозіва

  • 6.12.2024, 19:41

Яго прызналі небяспечным.

Адразу тры гатункі марозіва расейскага ТАА «Фабрыка мрой» забаранілі прадаваць у Беларусі з 9 снежня.

Пад забарону трапіла марозіва двухслаёвае ў вафельнай шкляначцы з водарам туці-фруці і яблыка з фруктова-ягадным напаўняльнікам «Клубнічны», а таксама шакаладнае і з водарам ванілі ў вафельным ражку.

Спецыялісты выявілі замяшчэнне малочнага тлушчу яго заменнікам у колькасці, большай за 99,9% пры норме, не вышэйшай за 50%.

У канцы лістапада ў Беларусі забаранілі прадаваць два гатункі марозіва ад той жа расейскай кампаніі «Фабрыка мрой».

Апошнія навіны