Як выглядаў маштабны напад Ірана па Ізраілю: унікальныя кадры
- 14.04.2024, 15:27
Сотні ракет і дронаў у небе і бліскучая праца ізраільскай СПА.
У ноч з 13 на 14 красавіка Іран зладзіў атаку па Ізраілю, запусціўшы сотні дронаў і ракет. Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявіла, што Іран цягам некалькіх гадзін запусціў па краіне больш за 300 ракет і беспілотнікаў. У ЦАХАЛ сцвярджаюць, што збілі 99% іранскіх ракет і дронаў.
NV сабраў відэа, як выглядала беспрэцэдэнтная па маштабах атака Ірана па Ізраілю.
Падчас атакі ў небе над Ізраілем і суседнімі дзяржавамі бачылі адначасова дзясяткі іранскіх дронаў і ракет.
Іранскія дроны ў небе паблізу Храмавай гары (Ерусалім). На фоне відаць мячэць Аль-Акса.
На адным з відэа дастаткова блізка відаць іранскі дрон-камікадзэ шахед.
У сацсетках таксама ёсць нямала відэа працы ізраільскай СПА, якая перахапляе цэлі супраціўніка.
Праца жалезнага купала ў раёне аэрапорта Бэн-Гурыён.
Перахоп цэляў на поўдні Ізраіля.
А вось на гэтае відэа, як піша ваенкар Times Of Israel, патрапіў перахоп балістычнай цэлі па-за атмасферай зямлі, імаверна, з дапамогай антыбалістычнай сістэмы Arrow 3.
На іншым відэа, магчыма, траплянне балістыкі.