BE RU EN

У парламенце Арменіі абмяркуюць рэферэндум наконт удзелу ў ЕЗ

  • 17.06.2024, 20:03

Падрабязнасці.

У парламенце Арменіі запланавалі абмеркаванне патэнцыйнага правядзення ў краіне рэферэндуму пра ўступленне ў ЕЗ.

Пра гэта паведамляе «Радыё Азатуцюн».

На сайце парламента Арменіі з'явілася аб'ява, што на раніцу 21 чэрвеня запланаваныя слуханні на тэму «Прапанова правядзення рэферэндуму наконт падачы Арменіяй заяўкі на ўдзел ў ЕЗ».

З ініцыятывай такога абмеркавання выступіла «Платформа дэмакратычных сілаў Арменіі», у якую ўваходзяць некалькі палітсілаў. Раней гэтыя партыі заклікалі прэм'ера Нікола Пашыняна арганізаваць такі рэферэндум у найбліжэйшы час.

Нагадаем, у красавіку Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая прапануе разгледзець магчымасць надання Арменіі кандыдацкага статусу на ўступленне ў ЕЗ.

Пасля таго армянскі прэм'ер Нікол Пашынян заявіў, што гэтая рэзалюцыя павінна стаць прадметам абмеркавання ў Арменіі.

Апошнія навіны