Жыхары Віцебшчыны зладзілі паляванне на міліцыянтаў?
- 22.07.2024, 14:57
У суды накіравалі дзясяткі спраў.
Жыхары Віцебшчыны працягваюць масава збіваць міліцыянтаў ці пагражаць ім, піша тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю".
З пачатку года ў суды Віцебскай вобласці паступілі справы ў дачыненні да сама меней 45 асоб, якія абвінавачваюцца паводле артыкулаў 363, 366, а часцей за 364 КК РБ.
Усе іх імёны ёсць у распараджэнні рэдакцыі тэлеграм-канала.
Пералічаныя артыкулы - аб супраціве супрацоўнікам міліцыі, а таксама гвалце ў іх адрас або службовых асоб, якія выконваюць службовыя абавязкі.
Паводле артыкула 364 (Гвалт або пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС) судзілі прынамсі 38 чалавек у вобласці з пачатку года.