BE RU EN

Кіраўніца МЗС Нямеччыны: Пуцінская Расея застаецца самай вялікай пагрозай міру ў Еўропе

  • 22.07.2024, 18:34

Менавіта таму трэба працягваць падтрымліваць Украіну.

Кіраўніца МЗС Нямеччыны Аналена Бербак уважае за самую вялікую пагрозу для Еўропы Расею і яе дыктатара Уладзіміра Пуціна, яе словы публікуе прэс-служба ведамства ў сацсетцы X.

«Пуцінская Расея застаецца самай вялікай пагрозай міру ў Еўропе», – заявіла Бербак. З яе слоў, расейскі прэзідэнт «ні перад чым не спыняецца». Менавіта таму трэба працягваць падтрымліваць Украіну, мяркуе нямецкая міністарка.

«ЕЗ і NATO цвёрда стаяць на баку Украіны», - падкрэсліла яна.

Апошнія навіны