Іран перахапіў танкер з ААЭ
- 22.07.2024, 19:41
Інцыдэнт здарыўся ў нядзелю.
Члены іранскага Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КСІР) перахапілі танкер, аператарам якога з'яўляецца кампанія з ААЭ, недалёка ад порта Бушэр на поўдні Ірана, паведамляе Reuters.
Паводле інфармацыі брытанскай кампаніі Ambrey, судна ішло пад сцягам Тога і перавозіла 1500 т газойлю. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 21 ліпеня, у 61 марской мілі (блізу 113 км) на паўднёвы захад ад Бушэра.