BE RU EN

На Сонцы зафіксавалі чатыры магутныя выбліскі

  • 22.07.2024, 21:41

Метэазалежным беларусам для ведання.

Навукоўцы зарэгістравалі чатыры магутныя выбліскі класу М (перадапошні ў магутнасці) на Сонцы ў панядзелак, 22 ліпеня.

Сонечныя выбліскі ў залежнасці ад магутнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання дзеляцца на класы A, B, C, M і X. Яны звычайна суправаджаюцца выкідамі сонечнай плазмы, аблокі якой, дасягаючы Зямлі, здольныя выклікаць магнітныя буры.

Наступствы цяперашніх выбліскаў, паводле прагнозаў навукоўцаў, будуць адчувацца 25 ліпеня.

Сонечных выбліскаў і магнітных бураў будзе станавіцца больш. Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што Сонца набліжаецца да піку актыўнасці, які наступіць у 2025 годзе. Сонечны цыкл прадаўжаецца блізу 11 гадоў і чаргуецца фазамі мінімуму і максімуму актыўнасці.

Апошнія навіны