У Цюменскай вобласці РФ пахавалі самага маладога акупанта
- 23.07.2024, 9:37
Невядома, як ён патрапіў на вайну.
У Цюменскай вобласці РФ 22 ліпеня развіталіся з самым маладым у Расеі загінулым на вайне ва Украіне Яраславам Ліпаўскім.
Ён загінуў на вайне праз месяц пасля свайго васямнаццатага дня нараджэння,
Пра гэта паведаміў 23 ліпеня карэспандэнт kasparov.ru са спасылкай на адміністрацыю пасёлка Бароўскага.
Як малады чалавек, які нават не быў на тэрміновай службе, патрапіў на вайну - не паведамляецца. Ягоная маці - Надзея Чарапанава - напісала ў групе «Падслухана п. Бароўскі (Цюмень)», што Яраслаў загінуў 15 красавіка.
У каментарах ёсць такія словы: «Гэтыя гісторыі павінны быць на білбордах ва ўсіх рэгіёнах, а не апавяданні пра «сапраўдную мужчынскую прафесію». «Як дзіця патрапіла на СВА? Божухна, як жа жудасна, што гінуць такія юныя хлопчыкі…»