Дзе купілі самы дарагі дом у Беларусі ў чэрвені
- 23.07.2024, 14:47
Ён каштаваў пакупніку 1,45 мільёна даляраў.
Самы дарагі дом, прададзены ў Беларусі ў чэрвені 2024 года, каштаваў пакупніку 1,45 мільёна даляраў. Ён знаходзіцца ў першых Драздах - у мікрараёне Радужны, піша realt.by.
Дом быў пабудаваны ў 2010 годзе. Ён двухузроўневы, агульнай плошчай больш за 300 квадратных метраў. Плошча пляцу - 10 сотак.