СМІ: У Расеі новая праблема праз вайну з Украінай
- 23.07.2024, 16:59
Крамлёўская прапаганда б'е трывогу.
У Расеі працягвае імкліва расці статыстыка ўчыненых злачынстваў. Пры гэтым рост назіраецца не толькі з боку зэкаў, якія вярнуліся з вайны ў Расею, але і з боку мігрантаў. Расейскі Z-прапагандыст на радыё «Комсомольская правда» быў уражаны, убачыўшы новыя лічбы злачыннасці. Ён не можа зразумець, чаму ў Расеі значна вырасла колькасць злачынстваў, учыненых мігрантамі, піша dialog.ua.
У сацыяльных сетках яму адказалі, што праз дрэнную дэмаграфію і адпраўку на дакладную гібель ва Украіну сотняў тысяч расейскіх мужчын, у Расеі расце дэфіцыт працоўнай сілы. Гэты дэфіцыт даводзіцца нечым кампенсаваць. А паколькі мужчынскае насельніцтва скарачаецца, застаецца кампенсаваць толькі мігрантамі, якіх становіцца ўсё больш і якія адчуваюць сябе ўсё больш упэўнена і нахабна. Пры гэтым яны дрэнна інтэграваныя ў расейскае грамадства і дзейнічаюць паводле нармальных для сябе звычаяў.
«І далей іх будзе яшчэ больш, бо запушчаная Расея і вайна проста зараз працягваюць працаваць. Вы працягваеце адпраўляць расейскіх мужчын на бойню, і хтосьці павінен будзе іх замяніць, таму не трэба валяць дурня - кажыце ў сваіх эфірах сумленна. Рост злачыннасці сярод мігрантаў - гэта яшчэ адзін вынік «СВА». Хочаш захапіць Ваўчанск - палюбі мігранта. Такі павінен быць сумленны лозунг усіх расейскіх нацыяналістаў сёння», - каментуюць эфір карыстачы сацсетак.