BE RU EN

Сілавікі зладзілі чарговы хапун у Баранавічах

  • 23.07.2024, 17:55

Затрымалі адразу пяць чалавек.

У Баранавічах сілавікі затрымалі 5 чалавек за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

Відэа з затрыманымі апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

«Медиазона» адшукала старонкі трох затрыманых у сацсетках. Там яны падпісаныя як Максім Громаў, Аляксей Пашкевіч і Аліна Сівец.

Сівец расказвае, што сілавікі яе затрымлівалі ўжо 9 жніўня, калі яны падышлі да цэнтра падчас разгону пратэстоўцаў. Чым тады скончылася затрыманне, невядома.

Яшчэ адна затрыманая на камеру гаворыць, што 9 жніўня сілавікі затрымалі яе і хлопца. Хлопца арыштавалі на тры дні, а яе адпусцілі.

Дзе зараз знаходзяцца затрыманыя і паводле якага артыкула іх затрымалі, невядома.

Апошнія навіны