BE RU EN

СМІ раскрылі падрабязнасці маштабнага абмену паміж Расеяй і Захадам

  • 1.08.2024, 16:27

Абмяняюць 24 чалавекі.

ЗША, Нямеччына і тры іншыя краіны абмяняюць з Расеяй 24 чалавекі. Пры гэтым з Расеі павінны быць вызвалены 12 чалавек.

«Чакаецца, што ў рамках угоды сама меней 12 палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў Расеі, будуць вызваленыя і дастаўленыя ў Нямеччыну. Чакаецца, што ў Расею будуць вернутыя восем грамадзян Расеі, у тым ліку некалькі чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з расейскай выведкай», - паведамляе CBS News.

Сярод расейскіх грамадзян, якія, як чакаецца, будуць удзельнічаць у абмене, - Вадзім Красікаў, асуджаны забойца, які адбывае пажыццёвае зняволенне за ўчыненае ў Нямеччыне ў 2019 годзе забойства, якое, паводле слоў суддзяў, было замоўленае расейскімі федэральнымі ўладамі.

Сярод вызваленых палітвязняў чакаецца Уладзімір Кара-Мурза, які разглядаецца як асабісты вораг Пуціна. Кара-Мурза будзе дастаўлены самалётам у ЗША.

Як паведамлялася, у рамках абмену з Расеяй вызваленыя журналіст Wall Street Journal Эван Гершковіч і амерыканец Пол Уілан.

Апошнія навіны