BE RU EN

Экс-гульчыха каманды Беларусі Хардынг стала першай жанчынай-памочніцай галоўнага трэнера ў «Лэйкерз»

  • 7.08.2024, 10:21

У складзе нашай каманды спартоўка выступала з 2015 да 2016 год.

39-гадовую ўраджэнку ЗША, экс-баскетбалістку каманду Беларусі Ліндсэй Хардынг прызначылі памочніцай галоўнага трэнера ў «Лейкерс». Такім чынам спецыялістка стала першай жанчынай, якую прызначылі памочніцай галоўнага трэнера ў клубе з Лос-Анджэлеса, піша by.tribuna.com.

Раней Хардынг узначальвала «Стоктон Кінгз» з G-лігі. Яна стала першай цемнаскурай жанчынай-галоўным трэнерам у гісторыі G-лігі.

Акрамя таго, Хардынг стала першай жанчынай, якой прызналі трэнерам года ў G-лізе.

У складзе каманды Беларусі спартсменка выступала з 2015-га да 2016 год.

Апошнія навіны