BE RU EN

«Гэта яшчэ больш паказвае фактычную слабасць Расеі»

  • 17.01.2025, 16:33

Крэмль адчайна шукае дапамогі для сваёй незаконнай агрэсіі.

Анансаванае падпісанне пагаднення аб «стратэгічным партнёрстве» паміж Іранам і Расеяй сведчыць пра тое, што РФ адчувае патрэбнасць у хаўрусніках, і пра яе слабасць. Пра гэта сёння, 17 студзеня, на брыфінгу ў Брусэлі заявіла спікерка Еўрапейскага звзяу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Аніта Хіпер, паведамляе карэспандэнт FREEДОМ у Еўропе.

Таксама, паводле ейных слоў, гэта сведчыць аб нежаданні Масквы дасягнуць рэальнага міру.

«У нас ёсць дакладная лінія і сігнал, якія мы транслявалі паўсюль, і калі справа даходзіць да супрацоўніцтва Расеі з Іранам, тут няма ніякіх сюрпрызаў… Расея не зацікаўленая ў міры, і іх сігнал зусім няшчыры. Так што, наадварот, Расея адчайна шукае дапамогі для сваёй незаконнай агрэсіі, і гэта яшчэ больш паказвае фактычную слабасць Расеі ў гэтых стасунках», - сказала яна.

Апошнія навіны