Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім
- 7.02.2025, 21:20
Перамовы могуць адбыцца ўжо на наступным тыдні.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа правесці сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Перамовы, верагодна, пройдуць у Вашынгтоне.
Заяву Трампа прыводзіць Barron’s.
«Я, верагодна, сустрэнуся з прэзідэнтам Зяленскім на наступным тыдні», – адзначыў амерыканскі лідар.
Таксама ён адказаў на пытанне, дзе менавіта можа адбыцца сустрэча.
«Гэта можа быць Вашынгтон. Ну, я не збіраюся ехаць туды (у Кіеў – рэд.)», – дадаў ён.
Нагадаем, апошні раз прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп бачыліся 7 снежня ў Парыжы, калі там праходзіла цырымонія адкрыцця сабора Парыжскай Маці Божай. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.