BE RU EN

У Крамлі дзіўна адрэагавалі на заяву Трампа пра размову з Пуціным

  • 9.02.2025, 12:45

Пяскоў не можа ні пацвердзіць, ні аспрэчыць інфармацыю.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні аспрэчыць інфармацыю пра тэлефонную размову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным. У той самы час ён указаў, што камунікацыі паміж расейскай уладай і камандай Трампа існуюць.

Паводле словаў Пяскова, з тым, як адміністрацыя ў Вашынгтоне разгортвае сваю працу, «узнікае шмат розных камунікацый, якія вядуцца праз розныя каналы».

«На фоне множнасці гэтых камунікацый я асабіста магу нечага не ведаць, быць не ў курсе нечага. Таму ў гэтым выпадку я не магу гэта ні пацвердзіць, ні аспрэчыць», – заявіў ён.

Апошнія навіны