BE RU EN

Reuters: Трамп пазбавіў Блінкена і Салівана доступу да сакрэтнай інфармацыі

  • 9.02.2025, 18:13

Раней допуск да сакрэтнай інфармацыі быў ануляваны для Байдэна.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп адклікаў дазволы на доступ да сакрэтнай інфармацыі для былога дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена і дарадцы ў нацбяспецы ў адміністрацыі Джо Байдэна Джэйка Салівана. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на неназваных суразмоўцаў у Белым доме.

Напярэдадні Трамп заявіў, што зробіць так у дачыненні да свайго папярэдніка Байдэна, пазбавіўшы яго доступу да штодзённых дакладаў выведкі.

Акрамя таго, Трамп адклікаў дазвол на доступ да спецінфармацыі для былога намесніка генпракурора Лізы Манака, якая была ўцягнутая ў каардынацыю рэакцыі Мінюста на падзеі пад Капітоліем 6 студзеня 2021 года, а таксама пракурораў, якія вялі справы супраць Трампа, распавялі суразмоўцы 8 лютага.

Хоць адкліканне доступу можа не мець неадкладнага ўплыву, гэта яшчэ адна прыкмета расколу ў Вашынгтоне. Былыя прэзідэнты ЗША традыцыйна атрымлівалі брыфінгі ад выведкі, каб мець магчымасць кансультаваць дзейных прэзідэнтаў аб нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы, гаворыцца ў матэрыяле. Байдэн у 2021 годзе таксама адклікаў дазвол для Трампа.

Апошнія навіны