Пакістан і Індыя дамовіліся аб спыненні агню
- 10.05.2025, 15:51
Пасля доўгай ночы перамоў і пры пасярэдніцтве ЗША.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Індыя і Пакістан дамовіліся аб спыненні агню.
«Пасля доўгай ночы перамоў пры пасярэдніцтве ЗША я рады абвясціць, што Індыя і Пакістан дамовіліся аб поўным і неадкладным спыненні агню. Віншую абедзве краіны з тым, што праявілі цвярозы розум і высокі ўзровень разумнасці. Дзякуй за ўвагу да гэтага важнага пытання!», - напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
Міністр замежных спраў Пакістана Махамад Ісхак Дар пацвердзіў словы амерыканскага прэзідэнта аб дамоўленасці з Індыяй аб спыненні агню. Аб гэтым кіраўнік пакістанскага МЗС напісаў у сацсетцы Х.
«Пакістан і Індыя дамовіліся аб спыненні агню з неадкладным уваходжаннем у дзеянне. Пакістан заўсёды імкнуўся да міру і бяспекі ў рэгіёне і не саступаў сваім суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю!», - паведаміў Махамад Ісхак Дар.