У сталіцы Лівіі ўспыхнулі баі, на вуліцах танкі
- 13.05.2025, 7:44
Пачалася эвакуацыя грамадзянскіх самалётаў.
У сталіцы Лібіі Трыпалі ўсчаліся баявыя дзеянні паміж Узброенымі групоўкамі. На вуліцы горада выведзена вайсковая тэхніка, пачалася эвакуацыя цывільных самалётаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на лібійскія СМІ.
Міністэрства замежных спраў Урада нацыянальнага адзінства Лібіі звярнулася да жыхароў Трыпалі з просьбай не пакідаць дамы і «не выходзіць на вуліцу, каб гарантаваць сваю бяспеку».
Адзначаецца, што страляніна была чутная ў розных частках сталіцы. З непацверджаных звестак, баі адбываюцца паміж сіламі Місраты і Трыпалі.
Таксама з'явіліся паведамленні, што ў аэрапорце Мітыга (прыкладна за 8 км ад Трыпалі) адбываецца эвакуацыя самалётаў.
«Адміністрацыя міжнароднага аэрапорта Мітыга абвяшчае аб поўным прыпыненні авіязлучэння і перанакіраванні рэйсаў, якія прыбываюць у аэрапорт Мітыга», - гаворыцца ў паведамленні выдання Libia Today 24.
У сеціве былі апублікаваныя кадры аб абвастрэнні ў Лібіі.
Незадоўга да эскалацыі ў Лібіі быў ліквідаваны палявы камандзір Абдула Гані аль-Кіклі (Геніва), піша Al Wasat. Ён быў кіраўніком Службы бяспекі Прэзідэнцкага савета Лібіі. СМІ выказваюць здагадку, што яго забойства магло справакаваць цяперашнія сутыкненні.