BE RU EN

Беларусь выправіла 50 тонаў бульбы на Камчатку

  • 13.05.2025, 18:19

У краіне пры гэтым назіраецца дэфіцыт «другога хлеба».

На Камчатку марскім шляхам прыбыла першая за доўгія гады імпартная партыя насеннай бульбы – 50 тонаў гатунку «Маніфест» з Беларусі.

Як паведамілі ІА «Камчатка» ў міжрэгіянальнай управе Рассельгаснагляду, уся партыя паспяхова прайшла фітасанітарны кантроль у спецыялізаванай лабараторыі.

Асаблівасць гэтай пастаўкі ў тым, што апошні раз насенную бульбу імпартавалі на паўвостраў яшчэ ў 2014 годзе – з Нідэрландаў. Новую партыю ўжо чакае фермер з Мількаўскай акругі, дзе адборныя клубні знойдуць сваё месца на Камчацкай зямлі.

Апошнія навіны