BE RU EN

Да +15 градусаў чакаецца ў Беларусі 15 траўня

  • 14.05.2025, 18:43

Уначы будуць замаразкі.

Дажджы і месцамі замаразкі да мінус 2 градусаў прагназуюцца ў Беларусі 15 траўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Праз замаразкі ў паўночна-заходніх раёнах абвешчанае папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве.

Будзе воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, удзень месцамі магчымыя навальніцы. Вецер пераменных накірункаў 4-9 м/с, у асобных раёнах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе 1-7, на паўднёвым усходзе да 10 градусаў. Месцамі ў паўночна-заходніх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень - плюс 7-13, на паўднёвым усходзе да 15 градусаў.

Апошнія навіны