Вагоны-саўны беларускіх дзяржпрадпрыемстваў арыштавалі і распрадаюць за пазыкі
- 15.05.2025, 11:31
Іх устанавілі ў так званых аграгарадках амаль 20 гадоў таму.
Лоты для продажу некалькіх вагонаў-саўнаў, як арыштаванай маёмасці, з'явіліся на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне». Усе яны належаць дзяржаўным прадпрыемствам - завінавачаным Гомельскай вобласці, і зараз іх спрабуюць прадаць, каб выплаціць пазыкі перад дзяржавай, піша «Флагшток».
Адзін з такіх вагонаў прадаецца за 11,8 тысяч рублёў у Веткаўскім раёне - маёмасць належыць гаспадарцы ААТ «Стаўбунскі».
А ў яшчэ двух выпадках рэалізуюць вагоны-саўны камунальнага прадпрыемства КЖУП «Брагінскае». Адзін з іх знаходзіцца ў вёсцы Краснае, другі - у вёсцы Малейкі. Абодва хочуць прадаць коштам 21,9 тысяч рублёў. На фота бачна, што саўны ўжо даўно не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў аварыйным стане.
Такія прычэпы-саўны вытворчасці "МАЗ-Купава" камунальнікі Гомельскай вобласці ўстанаўлівалі ў так званых аграгарадках амаль 20 гадоў таму. У той час улады спрабавалі выконваць сацыяльныя стандарты і рабіць жыццё у вёсцы больш прывабныс. За наведванне такой саўны бралі невялікія грошы.
Цяпер, калі вёскі працягваюць выміраць і на падобныя паслугі істотна падае попыт, а тым больш пры росце пазык камунальных службаў, сацыяльныя стандарты даводзіцца змяншаць.