На «Еўравізііі-2025» разыграны апошнія квіткі ў фінал
- 16.05.2025, 9:41
Не абышлося без скандалаў.
Другі паўфінал конкурсу закончыўся ў Базэлі. Сярод яго пераможцаў - Юваль Рафаэль з Ізраіля. Удзел гэтай краіны ў конкурсе зноў выклікаў пратэсты - як перад яго пачаткам, так і ў дзень паўфіналу, піша Deutsche Welle.
На конкурсе "Еўравізіі", які праходзіць у швайцарскім Базэлі, вечарам у чацвер, 15 траўня, сталі вядомы імёны апошніх 10 фіналістаў. Сярод іх - адзін з галоўных фаварытаў цяперашняга конкурсу, прадстаўнік Аўстрыі JJ з поп-арыяй Wasted Love. У фінал выйшла і ізраільцянка Юваль Рафаэль. Яна выканала баладу New Day Will Rise. Юваль перажыла напад тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года. Яна была на музычным фэсце Nova, больш за 300 яго наведвальнікаў былі забітыя хамасаўцамі.
Тым не менш удзел Ізраілю ў “Еўравізііі” зноў спалучаны з пратэстамі ў сувязі з вайсковай аперацыяй у адказ гэтай краіны ў палестынскім сектары Газа. Перад пачаткам конкурсу яго арганізатар - Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) адхіліў патрабаванні выключыць Ізраіль з "Еўравізіі". Тым часам улады Базэля дазволілі як прапалестынскія, так і праізраільскія акцыі, але ў дзень другога паўфіналу яны былі нешматлікімі. Без інцыдэнтаў абышлося падчас шоў. Затое незадоўга да трансляцыі, падчас генеральнай рэпетыцыі з удзелам гледачоў, ахоўнікі вывелі з залы некалькіх актывістаў з палестынскімі сцягамі. Тыя гучна свісталі, калі спявала Юваль Рафаэль.
Пераможцы і пераможаныя другога паўфіналу
Акрамя JJ і Юваль Рафаэль, у фінал прайшлі Katarsis (Літва), Parg (Арменія), Sissal (Данія), Лора Торн (Люксембург), Эрыка Вікман (Фінляндыя), Tautumeitas (Латвія), Мірыяна Контэ (Мальта) і Klavdia. Яны заручыліся неабходнай падтрымкай тэлегледачоў. У адрозненне ад фіналу "Еўравізіі", дзе галасы сумуюцца з балаў нацыянальных журы і гледачоў, у паўфіналах галасуюць толькі гледачы.
У выніку далей не прайшлі Go-Jo (Аўстралія), Марыям Шэнгелія (Грузія), Emmy (Ірландыя), Princ (Сербія), Adonxs (Чэхія) і Ніна Жыжыч (Чарнагорыя). Фінал "Еўравізіі" адбудзецца ў суботу, 17 траўня. У гэты дзень на сцэне конкурсу выступяць яго фаварыт - трыо KAJ са Швецыі, украінскі гурт Ziferblat і яшчэ восем пераможцаў першага паўфіналу. Прадстаўнікі Нямеччыны і чатырох іншых найбуйнейшых донараў EBU - Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Італіі і Францыі, - а таксама краіны, якая перамаглі на папярэднім конкурсе - Швайцарыі, аўтаматычна трапляюць у фінал. Беларусь і Расея адхіленыя ад удзелу ў "Еўравізіі".