The Telegraph: А дзе ж сам Пуцін?
- 16.05.2025, 10:23
Перамовы ў Турцыі ператварыліся ў самы сапраўдны фарс.
Перамовы ў Турцыі паміж Украінай і РФ ператварыліся ў самы сапраўдны фарс. Пры гэтым экспэрты сцвярджаюць, што спадзяванні на мірнае развязанне канфлікту ўсё яшчэ ёсць. Палітолагі запэўнівалі, што сустрэча ў Стамбуле Пуціна, Зяленскага і Трампа стала б пераломнай, аднак расейскі дыктатар пастанавіў не ляцець у Турцыю, а паслаў замест сябе памочнікаў, паведамляе The Telegraph.
СМІ жартам пачалі пытацца, а дзе ж сам Пуцін. Учора Зяленскі быў у Турцыі, але ў Анкары, дзе правёў сустрэчу з Эрдаганам. Пуцін застаўся ў Маскве, каб звольніць з пасады камандзіра наземных войск Салюкова. Трамп увесь гэты час быў у адной з краін Блізкага Усходу.
Расея адправіла ў Стамбул дэлегацыю на чале з Мядзінскім, і сапраўды ўсё гэта выглядала вельмі "бутафорска", заўважыў Зяленскі. Пры гэтым памочнік Пуціна заявіў, што новыя перамовы з Украінай павінныя ўключаць асноўныя пункты Стамбульскіх пратаколаў ад 2022 года.
Крыніца піша, што ўчорашні дзень павінен быў стаць гістарычным, як сустрэча Рузвельта, Чэрчыля і Сталіна ў Ялце ў 1945 годзе. Калі б учора кіраўнікі Украіны, ЗША і РФ сустрэліся ў Стамбуле ў палацы Далмабахчы, то гэта была б гістарычная падзея для Еўропы. Нягледзячы на няўдачу перамоўнага працэсу ў Турцыі, многія палітыкі ўсё яшчэ вераць у поспех дыпламатыі. Пуціна да стала перамоў мог бы падштурхнуць Трамп, увёўшы санкцыі, аднак ён гэтага рабіць не хоча.