BE RU EN

Пад Масквой прагрымелі выбухі на складах

  • 16.05.2025, 14:22

З’явілася відэа магутнага пажару.

У Інтэрнэт выклалі відэа з кадрамі даволі моцнага ўзгарання на складах у Падольску, найбуйнейшым горадзе-спадарожніку Масквы.

Сёння, 16 траўня, у падмаскоўным Падольску прагрымелі выбухі на складах машынна-выпрабавальнай станцыі, паведамляе Dialog.UA са спасылкай на мясцовыя інтэрнэт-суполкі.

Падкрэсліваецца, што раніцай прагучалі сама меней тры выбухі, пасля чаго на тэрыторыі станцыі пачаўся пажар на плошчы амаль 1500 квадратных метраў. Праз некаторы час пачуліся новыя выбухі - гукі паўторнай дэтанацыі.

У сеціве абнародавалі кадры пажару на складах. Пакуль невядома, з якіх прычын адбыліся выбухі: ад паветраных удараў дронамі ці без вонкавага ўмяшання (ад парушэнняў тэхнікі бяспекі).

Апошнія навіны