BE RU EN

«Гэта нешта новенькае»: у Менску зладзілі батл на старажытным піяніна

  • 17.05.2025, 10:46

Умовы конкурсу максімальна простыя.

Пра рэп-батлы мы чулі, пра спаборніцтвы паміж стэндаперамі таксама. Але хлопцы з рэстаўрацыйнай майстэрні раяляў Grand Piano Lab пайшлі далей і зладзілі ў Менску сапраўдны батл на старым піяніна, піша «Онлайнер».

Першы такі івэнт прайшоў у рэстарацыі Animal Farm. Умовы конкурсу максімальна простыя. За годнасць найлепшага музыкі змагаюцца паміж сабой у трох раўндах: класіка, інтэрпрэтацыя і імправізацыя. Што цікава, спаборнічалі ўдзельнікі на піяніна Feurich, выпушчаным у 1909 годзе.

- Гэта нямецкае піяніна. У пасляваенны час яно было на тэрыторыі Беларусі і пасля пэўных падзей трапіла ў нашу майстэрню. Нашы майстры надумалі пакінуць яго ў першапачатковым стане, правялі невялікія касметычныя працы і, што самае галоўнае, наладзілі механіку гэтай прылады. Цяпер піяніна не толькі захоўвае ў сабе гісторыю, але і выдатна гучыць, - расказаў арганізатар батла Аляксандр Цімошак.

У першым івэнце ўдзельнічалі Улад Козыраў, Мікіта Бяльцюкоў і Ганна Найдзёнак. Пераможцам, а яго выбіралі адначасова наведвальнікі рэстарацыі і незалежнае журы, у выніку стала Ганна.

- Для Менска гэта нешта новенькае. Я ўдзельнічала ў больш сур'ёзных конкурсах са складанай праграмай, але такога вольнага фармату ў маім жыцці яшчэ не было, - кажа дзяўчына. — Я люблю сучасную музыку, дзе намяшаныя розныя кірунку: крыху джаза, крыху фанка... Нават можна граць класіку ў сучаснай апрацоўцы. Гэта гучыць стылёва.

Такія батлы будуць праходзіць як мінімум раз на квартал. Яны разлічаны на розную публіку. Праз такія мерапрыемствы арганізатары хочуць паказаць, што класічная музыка можа быць не толькі сур'ёзнай, але і вясёлай.

Апошнія навіны