BE RU EN

Замест «штадлераў» у Беларусі вяртаюць савецкія цягнікі

  • 17.05.2025, 18:40

На БЧ - вымушанае імпартазамяшчэнне.

На беларускай чыгунцы - вымушанае імпартазамяшчэнне: склады еўрапейскіх вытворцаў паступова замяняюцца тэхнікай савецкіх часоў, піша «Флагшток».

Пасля аварыі 30 красавіка з удзелам швейцарскага Stadler, які сутыкнуўся з лесавозам на пераездзе каля пасёлка Чырвоны Бераг, пашкоджанаму цягніку (у яго сур'ёзна пацярпела кабіна) не змаглі знайсці замену і былі вымушаныя замест яго пусціць стары састаў з лакаматыўнай цягай. Змяненні закранулі рэйсы па пятніцах, нядзелях і святочных днях.

Прадстаўнікі Супольнасці чыгуначнікаў у каментары казалі, што рамонт "штадлера" будзе дарагім, але самая галоўная складанасць - адсутнасць запчастак.

"Цягнік ЭПм Stadler быў прыпісаны да менскага вагоннага ўчастку ТЧ-9. Такіх "штадлераў" мала і ўсе яны занятыя ў руху. Яго давядзецца замяніць складам з лакаматыўнай цягай. Адпаведна, зменшацца хуткасць і камфорт", - казалі чыгуначнікі.

Таксама ў красавіку пасля паломкі польскага дызель-цягніка PESA на маршруце Гомель - Магілёў пачалі выкарыстоўваць счэпку са старога цеплавоза і двух вагонаў рыжскага дызель-цягніка.

Еўрапейскія кампаніі адмовіліся ад паставак і рамонту чыгуначнай тэхнікі для Беларускай чыгункі пасля ўвядзення санкцый супраць Беларусі.

Апошнія навіны