BE RU EN

Пуцін назваў новыя ўмовы для заканчэння вайны супраць Украіны

  • 18.05.2025, 14:07

Расейскі дыктатар агучыў «патрэбны вынік».

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін запэўніў, што ў Расеі дастаткова сіл, каб скончыць вайну супраць Украіны да «лагічнага заканчэння». Ён таксама назваў «патрэбны вынік» для РФ у вайне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву дыктатара ў прапагандысцкім фільме «Россия. Кремль. Путин. 25 лет».

Дыктатар запэўніў, што ў Расеі «дастаткова сіл і сродкаў, каб давесці пачатае ў 2022 годзе да лагічнага заканчэння з патрэбным для Расеі вынікам».

«Гэты вынік - гэта ліквідацыя прычын, якія выклікалі гэты крызіс, стварэнне ўмоў для доўгатэрміновага ўстойлівага міру і гарантавання бяспекі расейскай дзяржавы, гарантавання бяспекі інтарэсаў нашых людзей на тых тэрыторыях, пра якія мы заўсёды гаворым, дзе пражываюць людзі, якія ўважаюць расейскую мову за родную і Расею за сваю радзіму», - сказаў Пуцін.

Апошнія навіны