BE RU EN

Урсула фон дэр Ляен: наступны тыдзень будзе "вызначальным" для Украіны

  • 18.05.2025, 21:48

Кіраўніца Еўракамісіі зрабіла заяву напярэдадні званка Трампа Пуціну.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у нядзелю, 18 траўня, заявіла, што наступны тыдзень будзе «вызначальным» у перамовах аб дасягненні міру ва Украіне. Пра гэта паведамляе AFP.

Фон дэр Ляен заявіла пра гэта напярэдадні тэлефоннай размовы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

«Цяпер важна тое, што мы рухаемся наперад, і я думаю, што наступны тыдзень будзе вызхначальным у гэтым пытанні», — адзначыла прэзідэнтка Еўракамісіі.

Нагадаем, пасля перамоў украінскай і расейскай дэлегацый у Стамбуле 16 траўня Дональд Трамп заявіў, што ў панядзелак, 19 траўня, патэлефануе Пуціну і Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, каб дамовіцца аб спыненні агню.

Апошнія навіны