BE RU EN

CNN: Ізраіль рыхтуе ўдар па ядзерных аб'ектах Ірана

  • 21.05.2025, 9:15

З’явіліся звесткі амерыканскай выведкі.

Амерыканская выведка мяркуе, што Ізраіль рыхтуецца нанесці ўдар па іранскіх ядзерных аб'ектах, нягледзячы на тое, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спрабуе дасягнуць дыпламатычнага пагаднення з Тэгеранам.

Пра гэта CNN паведамілі некалькі амерыканскіх чыноўнікаў, знаёмых з апошняй выведвальнай інфармацыяй.

Амерыканскія чыноўнікі заявілі, што такі патэнцыйны ўдар стаў бы адкрытым выклікам Трампу, а таксама можа справакаваць шырэйшы рэгіянальны канфлікт на Блізкім Усходзе.

Чыноўнікі папярэджваюць, што канчатковая пастанова ізраільскага кіраўніцтва яшчэ не прынятая і што напраўду ва ўрадзе ЗША існуюць глыбокія супярэчнасці наконт верагоднасці таго, што Ізраіль у выніку пойдзе на такі крок.

«Але імавернасць удару Ізраіля па іранскім ядзерным аб'екце значна ўзрасла апошнімі месяцамі. А далягляд дамовы паміж ЗША і Іранам, дасягнутага пры пасрэдніцтве Трампа, якое не прадугледжвае вываз усяго іранскага ўрану, робіць удар яшчэ больш магчымым», – заявіў суразмоўца, дасведчаны аб інфармацыі ад выведкі ЗША.

Суразмоўцы сцвярджаюць, што падвышаная занепакоенасць выкліканая не толькі публічнымі і прыватнымі заявамі высокапастаўленых ізраільскіх службоўцаў аб тым, што яны разглядаюць такі крок, але і перахопленымі паведамленнямі ізраільскіх службаў і назіраннямі за рухам ізраільскіх вайскоўцаў, якія могуць сведчыць аб непазбежным удары.

Паводле іх слоў, сярод вайсковых падрыхтовак, якія назіраюць ЗША, ёсць перамяшчэнне авіяцыйных боепрыпасаў і заканчэнне паветраных вучэнняў.

Ізраільскі суразмоўца паведаміў, што Ізраіль будзе гатовы самастойна правесці вайсковыя дзеянні, калі ЗША ўкладуць з Іранам пагадненне, якое ён назваў «дрэнным» і непрымальным для Ізраіля.

«Я думаю, што больш верагодна, што яны нанясуць удар, каб паспрабаваць сарваць пагадненне, калі падумаюць, што Трамп пагодзіцца на «дрэннае пагадненне», - сказаў іншы суразмоўца, знаёмы з выведвальнымі звесткамі ЗША.

Апошнія навіны