BE RU EN

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў

  • 23.05.2025, 16:10

Самая папулярная вас здзівіць.

МТС падзяліўся статыстыкай мінулых травеньскіх святаў і высветліў, якія архітэктурныя помнікі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Беларусі. Лідаркай «мабільнага» рэйтынгу стала Камянецкая вежа пад Берасцем. Менавіта каля гэтай славутасці вандроўцы генеравалі больш за ўсё трафіку, адпраўляючы фота і відэа знакавага месца.

«Мабільны» рэйтынг склалі з дапамогай тэхналогіі абязлічаных звестак. Так, Камянецкая вежа вызначылася ў травеньскія выходныя трафікам 138 Гб за дзень.

У топ-5 таксама патрапілі:

мемарыяльны комплекс «Берасцейская крэпасць-герой» (133 Гб);

мемарыяльны комплекс «Курган Славы» (123 Гб);

замкавы комплекс «Мір» (104 Гб);

гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна» (100 Гб).

Апошнія навіны