BE RU EN

У Беларусі падаражэюць айчынныя лекі

  • 24.05.2025, 11:57

У асноўным рост коштаў складзе ад 4,5% да 4,8%.

Міністэрства аховы здароўя павысіла гранічныя максімальныя адпускныя кошты лекаў, што вырабляюцца беларускімі арганізацыямі. Адпаведная пастанова №45 ад 15 траўня была сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастановай Міністэрства аховы здароўя павялічаны кошты натрыю гідракарбаната, марфіна, трымеперыдзіна, пілакарпіна і фентаніла, асобных упаковак лапераміду, глюканату кальцыю, фоліевай кіслаты, амінафіліну, ларатадзіну.

У асноўным рост коштаў складзе ад 4,5% да 4,8%.

Дакумент набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны