BE RU EN

Былы ўкраінскі міністр пойдзе ваяваць

  • 24.05.2025, 13:14

Павел Шарамета будзе служыць у Нацыянальнай гвардыі.

Былы міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Павел Шарамета мабілізаваўся ў Сілы абароны Украіны. Пра гэта сведчыць інфармацыя на яго старонцы ў Facebook 23 траўня.

Шарамета паведаміў, што будзе служыць у Нацыянальнай гвардыі, аднак не ўдакладніў брыгаду і падраздзяленне.

Павел Шарамета быў прызначаны на пасаду міністра эканамічнага развіцця і гандлю ва ўрадзе Арсенія Яцэнюка 27 лютага 2014 года. У верасні 2014-га ён пайшоў у адстаўку.

Ён таксама з'яўляецца заснавальнікам Кіева-Магілянскай бізнэс-школы і былым прэзідэнтам Кіеўскай школы эканомікі.

Апошнія навіны