BE RU EN

Названы самы папулярны ШІ ў Беларусі

  • 24.05.2025, 15:25

І гэта не ChatGPT.

Deepseek абышоў усе іншыя ШІ-інструменты сярод карыстальнікаў у Беларусі. Паводле звестак Similarweb, сярод праграмаў на Android кітайская праграма займае 7-е месца, абыходзячы і Chatbot AI, і ChatOn, і іншыя аналагічныя чат-боты. Самы папулярны ў свеце ШІ – ChatGPT – нават не ўваходзіць у топ-10 праграмаў у катэгорыі «Прадуктыўнасць», піша «Еўрарадыё».

Сярод карыстальнікаў iPhone у Беларусі Deepseek таксама абыходзіць канкурэнтаў. Праграма займае 2 месца ў агульным спісе.

Паводле звестак Semrush, кітайскі ШІ стаіць на першым месцы сярод канкурэнтаў і ў праглядах сайта: 3,22 млн праглядаў. ChatGPT ідзе ў агульным рэйтынгу з невялікім адрывам – у яго 3,17 млн, аднак, у адрозненне ад Deepseek, ён у Беларусі не працуе.

Апошнія навіны