BE RU EN

У Менску ўвядуць аплату карткай у транспарце

  • 25.05.2025, 17:16

Пакуль аплата карткай праезду даступная толькі ў метро.

У Менску плануюць увесці аплату праезду банкаўскай карткай у гарадскім транспарце апрача метро. Падрабязней пра гэта першая намесніца кіраўніка Менгарвыканкама Надзея Лазаравіч расказала агенцтву «Минск-Новости».

Дарэчы, менскія ўлады плануюць да канца года ўкараніць новаўвядзенне з купляй талона на праезд банкаўскай карткай у наземным грамадскім транспарце. Пакуль аплата карткай праезду даступная толькі ў метро.

- Мы дамо магчымасць пасажырам ажыццяўляць аплату праезду з выкарыстаннем банкаўскай карткі ў наземным транспарце, - паабяцала прадстаўніца Менгарвыканкама.

Яшчэ Лазарэвіч паведаміла, што ў Менску з 24 траўня стала магчымай купля адзінага праязнога ў мабільным дадатку «Аплаці». Такім чынам, у менчукоў і гасцей сталіцы з'явілася магчымасць аформіць праязны дакумент самастойна з дапамогай мабільнага тэлефона.

Апошнія навіны