BE RU EN

Купіць праязны ў Менску зараз можна праз тэлефон

  • 26.05.2025, 9:11

Жыхароў сталіцы чакае яшчэ адно новаўвядзенне.

У Менску з 24 траўня набыць адзіны праязны стала магчымым праз мабільны дадатак «аплаці». Больш падрабязна пра гэта Минск-Новостям расказала першая намесніца старшыні Менгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

- З 24 мая стартаваў продаж адзіных праязных дакументаў у мабільным дадатку «аплаці», — адзначыла Лазарэвіч.

Цяпер пасажыр можа аформіць праязны дакумент самастойна з дапамогай мабільнага тэлефона. Як падзялілася Н. Лазарэвіч, сучаснай тэндэнцыяй з'яўляецца пашырэнне сеткі рэалізацыі праязных дакументаў, у тым ліку з дапамогай дыстанцыйных каналаў продажу.

У сталіцы ўжо амаль два гады дзейнічае адзіны праязны дакумент на ўсе віды транспарту. Ён абыходзіцца сёння танней 60 рублёў на месяц і дазваляе ездзіць на ўсіх відах грамадскага транспарту, уключаючы аўтобусы, тралейбусы, трамваі і метро.

А з 12 красавіка бягучага года Мінгарвыканкам укараніў новы від адзінага праязнога дакумента — «турыстычны». Дзень безлімітнага праезду каштавацьме 4,81 рубля, тры —14,43 рубля, што дазваляе гасцям сталіцы значна зэканоміць.

Таксама М.Лазарэвіч расказала аб яшчэ адным планаваным новаўвядзенні: да канца года купіць білет на праезд можна будзе непасрэдна з банкаўскай карты і ў наземным грамадскім транспарце. Пакуль такі від аплаты даступны толькі ў метро.

Žvavaja chmarka

Я запанікваала і выклікала хуткую

правільна зрабіла

Дай Бог каб усё было добра🙏 можа з-за стрэсу ці езды на цягніку… зто ведае

У Сэнаце ЗША гатовыя да жорсткіх санкцый супраць РФ нават без ухвалення Трампа

Жорсткія меры падтрымліваюць і дэмакраты, і рэспубліканцы.

Новы законапраект, які ўвядзе жорсткія санкцыі супраць хаўруснікаў Расеі, атрымаў велізарную падтрымку ў Сэнаце ЗША як з боку рэспубліканцаў, так і дэмакратаў.

Як піша The Telegraph, некаторыя чальцы Сэната далі зразумець, што паспрабуюць вынесці яго на галасаванне, не чакаючы «зялёнага святла» ад прэзідэнта Дональда Трампа.

У сераду сэнатары Ліндсі Грэм і Рычард Блюмэнталь прадставілі законапраект аб увядзенні паралізавальных санкцый у дачыненні да расейскіх хаўруснікаў. Яго асноўным пунктам з'яўляецца ўвядзенне 500-адсоткавай мыты на кожную краіну, якая купляе расейскую нафту, газ, уран і іншыя прадукты, каб спыніць Кітай і іншых, «якія падтрымліваюць вайсковую машыну Пуціна».

Як адзначае The Telegraph, законапраект падтрымаў 81 сэнатар ад абедзвюх партый, хоць кожная спроба навязаць Трампу свой пункт гледжання, хутчэй за ўсё, будзе дрэнна ўспрынятая ў Белым доме.

Трамп папярэдзіў, што санкцыі супраць Расеі могуць прымусіць Пуціна адмовіцца ад мірных перамоў, аднак некаторыя сэнатары-рэспубліканцы далі зразумець, што скептычна ставяцца да перамоў Трампа з расейскім лідарам, і заявілі, што будуць дзейнічаць, не чакаючы яго ўхвалення.

"Я нічога не чакаю. Я думаю, мы павінны вынесці гэта на абмеркаванне і пакараць Пуціна. Я чакаў досыць доўга. І мне зусім ясна, што Пуцін водзіць нас за нос ужо некалькі месяцаў, і я не думаю, што Злучаныя Штаты Амерыкі павінны гэта трываць», — сказаў Тод Янг, старшы сэнатар-рэспубліканец ад Індыяны.

Трамп адтэрмінаваў дэдлайн гандлёвага пагаднення з ЕЗ

Пастанова была прынятая на просьбу кіраўніка Еўрапейскай камісіі.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп пагадзіўся на падаўжэнне тэрміну гандлёвых перамоў з Еўрапейскім Звязам да пачатку ліпеня.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Кіраўнік Белага дома адзначыў, што такая пастанова была прынятая на просьбу кіраўніцыЕўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен, якая папрасіла больш часу для дасягнення «добрага пагаднення».

«Мы аператыўна сустрэнемся, каб паглядзець, ці зможам дамовіцца», - працытаваў Трамп словы кіраўніцы Еўракамісіі.

У нядзелю фон дэр Ляен у сацсетцы Х паведаміла пра гатоўнасць ЕЗ да хуткага прасоўвання ў перамоўным працэсе з ЗША, але падкрэсліла неабходнасць дадатковага часу для ўзгаднення ўмоў будучага пагаднення.

Апошнія навіны