BE RU EN

Пуцін баіцца за танкеры свайго «ценявога флоту» ў вузкай частцы Фінскай затокі

  • 26.05.2025, 10:16

У Фінляндыі пракаментавалі рост актыўнасці РФ у Балтыйскім моры.

Расея значна павялічыла актыўнасць у Балтыйскім моры. Пра гэта ў каментары Yle, заявіў міністр абароны Фінляндыі Анці Хякянен.

Паводле яго, дзеянні Масквы падвышаюць напружанасць у рэгіёне.

- Новым з'яўляецца тое, што Расея ахоўвае танкеры свайго «ценявога флоту» ў вузкай частцы Фінскай затокі. Адбываюцца вайсковыя суправаджэнні і прысутнасць Узброеных Сіл. Гэта зусім новае развіццё падзей, - адзначыў Анці Хякянен.

Апошнія навіны