BE RU EN

Кіраўнік СВР Украіны: «Арэшнік» Лукашэнку можа толькі сніцца

  • 26.05.2025, 11:38

Цяпер на тэрыторыі Беларусі няма ядзернай зброі.

Кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны Алег Івашчанка падкрэсліў, што носьбіты ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ёсць, але самой зброі няма.

Пра гэта ён расказаў сёння, 26 траўня, у інтэрв'ю «Укрінфарму».

Таксама на сённяшні дзень Беларусь не зможа прымаць актыўны ўдзел у вайне супраць Украіны. Цяпер на мяжы Лукашэнка засяродзіў усяго да 2 тысяч вайскоўцаў, каб, фактычна, адцягваць УСУ.

Больш за тое, самі жаўнеры Лукашэнкі маральна не гатовыя ўступаць у вайну. Івашчанка таксама заявіў, што многія камандзіры беларускага войска адукацыю атрымалі ў РФ, у пачатку 2022 года ціснулі на Лукашэнку, каб той уступіў у вайну на баку РФ. Аднак ні тады, ні сёння ні сам беларускі дыктатар, ні насельніцтва краіны не хочуць ваяваць.

Пасля 2022 года Лукашэнка быў вымушаны аддаць Пуціну сваю вайсковую тэхніку і боепрыпасы. Зараз Менск зноў аднавіў вытворчасць боепрыпасаў. Больш за 80% беларускіх прадпрыемстваў ВПК інтэграваныя ў ВПК РФ. Груба кажучы, беларускі ВПК - гэта як працяг расейскага.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі няма ядзернай зброі. Лукашэнка абяцаў да канца 2025 года пабудаваць усю неабходную для гэтага інфраструктуру. Ён таксама моцна спадзяецца атрымаць ад Пуціна «Арэшнік».

Аднак, упэўнены Івашчанка, што Беларусь ніколі не атрымае ад РФ ядзерную зброю.

Апошнія навіны